?

Log in

Пераязджаем на новы адрас orshafans2.livejournal.com, стары застаецца для гісторыі, тут сабраны велізарны архіў. Мы працягнем радаваць сваіх чытачоў, усіх прыхільнікаў ФК Орша.

Сіня-белыя назаўсёды!

2UHux7VKTxA
Эфектны выйгрыш нашай каманды на старце Кубка Беларусі. 6:1 у ня самага слабога "Газавіка". На выправе 2 фанаты ФКО. У нас многія выправы нават на выходных зьбіраюць ня больш людзей, так што ў сераду не выпадала спадзявацца на нешта грандыёзнае. Будзённая выправа.

1/32 фіналу
Газавік (Віцебск) (Д4) – Орша (Д2) – 1:6
10 чэрвеня, 18.00. Віцебск, штучнае поле ЦСК. 250 гледачоў.
Газавік: Астраўнёў (к), Харошаў (Зямко, 69), Алейнікаў, Хорбін, Каваленка (Лень, 46), Баброў (Салдатаў, 65), Д.Пятроў (Зайцаў, 82), Аліеў, Чымбур, Ушынскі, Дарожкін.
Орша: Гудзенка, Анкіновіч, Шарыпа, Данілкоў (к) (Данілковіч, 46), Кітаёў (Саколка, 46), Знак (Дудараў, 60), Малафееў (Смірноў, 46), Пракапенка, Суздальцаў, Казарын, Кісялёў.
Галы: 0:1 - Кітаёў, (9), 0:2 - Пракапенка, (32), 0:3 - Анкіновіч (39, з пенальці), 1:3 - Чымбур, (72), 1:4 - Дудараў (77), 1:5 - Смірноў, (81), 1:6 - Саколка, (89).
Папярэджанні: Д.Пятроў — Кісялёў, Суздальцаў.
Кубак Беларусі. 1/32 фіналу. Газавік (Віцебск) - Орша. 10 чэрвеня а 18:00 на штучным полі віцебскага ЦСК.

Кубак Беларусі

Упершыню гуляем з "Газавіком". Спадзяёмся, што сёлета Кубак будзе наш) Леташні розыгрыш няёмка ўспамінаць, бо прайгралі шчэ ў 1/64 фіналу "Горкам". Верым у каманду!

Усе матчы "Оршы" ў Кубках Беларусі перыяду незалежнасьці
На матчы "Орша" - "Зорка" наш сектар быў даволі малы, толькі 17 чалавек, у тым ліку і госьць - фанат ангельскага "Хадэрсфілд Таўн". Але якасьць на гэты раз была неблагой, на матч падцягнуліся даўнія прыхільнікі нашага клуба, таму шыза была класнай, як на такую колькасьць. Клуб вельмі парадаваў сваім вынікам, уся каманда пасьля гульні падышла да сектару, мы падзякавалі гульцам за матч, футбаліты падзякавалі сектару за падтырмку. Вельмі прыемна было сустракаць нашых гульцоў у горадзе і пасьля матчу, братаньні і пажаданьні працягваць такім жа чынам. Орша сьвяткавала перамогу 3:0, нашы фанаты пасьля матчу адпачывалі на прыродзе і таксама глядзелі ў розных барах горада фінал Лігі чэмпіёнаў. Усім ФКО!

2

яшчэ фотаCollapse )
Шчыра дзякуем усім футбалістам нашай каманды за перамогу, такую нечаканую і такую прыемную. 3:0 над менскай "Зоркай". Двойчы злавілі суперніка на контратаках, а першы гол забілі да таго:)

Склад каманды: Навічкоў, Малафееў (Пракапенка, 52), Казарын, Кісялёў, Шарыпа, Анкіновіч, Данілкоў (к) (Суздальцаў, 74), Знак (Данілковіч, 83), Магаль (Асіпенка, 86), Чавідаеў, Кітаёў (Саколка, 56).

Пра сектар пазьней, зараз проста відэа галоў, знойдзенае ў інтэрнэце.



2:0, 3:0 + табліцаCollapse )

Усе на матч з "Зоркай"!

Рвіце голас! 6 чэрвеня, Гарадзкі стадыён, пачатак а 17:00.

З шасьці апошніх матчаў паміж клубамі "Зорка" выйграла 4, мы 2.

stock-vector-soccer-football-fan-102629396

ГЧТ - Орша. Пратакол

"Гомельжелдортранс" 1:1 "Орша"
 Голы: 1:0 - Жёсткин (27) 1:1 – Анкинович (41, пен).

"Гомельжелдортранс" – Ракомсин, Кречин, Ткаченко, Разумов (Хмелев,85), Барсуков, Савицкий (Силивончик, 40), Жесткин, Лавренчук (Пырх, 58), Кудаш, Гомза (Загвоздин, 76), Шрейтор.

"Орша" – Новичков, Анкинович, Шарипо, Данилков, Магаль (Осипенко, 89), Китаев (Смирнов, 64), Знак, Малофеев, Суздальцев (Соколко, 46), Казарин (Данилкович, 81), Киселев.

 КК - Евгений Ракомсин (37), ЖК - Илья Шарипо (87)

1

ГЧТ - Орша - 1:1

Гасьцявы матч у Гомлі прынёс нам радасьць. Пасьля паразы 0:6 у Смаргоні нашым хлопцам удалося набраць 1 пункт на выправе зь не самым лёгкім апанентам, за што падзяка ўсёй камандзе. ГЧТ адкрыў лік у сярэдзіне першага тайму, але затым на 40-й брамнік гаспадароў Ракомсін атрымаў чырвоную картку. Сяргей Анкіновіч рэалізаваў пенальці. 1:1. Пасьля гульні галоўны трэнер "Оршы" Аляксандр Ладзяны сказаў, што мы маглі б і выйграць. Але ў цэлым выканалі сваю задачу на матч - прывезьці ў Оршу нічыю.

З нашым турнірным становішчам гэтая нічыя неблагі варыянт. На выправе 1 фанат "Оршы".

1
табліцаCollapse )

Profile

Аршыца ультрас
orshafans
orshafans

Latest Month

June 2015
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930    

Tags

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow